Калібр: .22 LR
Даўжыня: 245 мм
Ствол: 152 мм
Вага без патронаў: 0,9 кг
Прыцэльная дальнасць: 25 м
Баяпітанне: Набойнік на 5,6 ці 10 патронаў
Механізм:
Агонь: Адзінкавы
Вытворца: Іжмех
Канструктар: М.У.Марголін
Гады вытворчасці: з 1948
Пісталет стандартнага класа для спаборніцтваў па правілах Міжнароднага стралковага звяза, прызначаны для вядзення стральбы па круглых мішэнях на дыстанцыі 25 м.
Распрацаваны М. У. Марголіным у 1946 - 1948 гг. (першыя 5 вопытных пісталетаў былі выраблены ў 1947 годзе). Абрэвіятура МЦ азначае «Мадэль ЦКДБ», паколькі чарцяжы і дакументацыя былі падрыхтаваны ў ЦКДБ СПЗ (Цэнтральнае канструктарска-даследчае бюро спартовай і паляўнічай зброі). Выпускаўся на Іжэўскам машынабудаўнічым заводзе з 1948 па 1979 год.
Аўтаматыка пісталета пабудавана на прынцыпе аддачы вольнай засаўкі. Ударна-спускавы механізм куркового тыпу, з адкрытым размяшчэннем цынгеля. Спускавы механізм дазваляе рэгуляваць вольны ход спускавога гапліка. Зваротная спружына са штоком змесцавана пад ствалом. Аднарядны набойнік на 10 (МЦ1), 5 ці 6 (МЦМ, МЦУ) патронаў (залежыць ад мадэфікацыі) калібра .22LR змесцаваны ў дзяржальні.
Ахоўная прылада выканана ў выглядзе адмысловай пазы на ахоўным узводзе цынгеля. Пры пастаноўцы цынгеля ў становішча "засцярога" баявы ўзвод шаптала ўваходзіць у паказаную пазу, чым забяспечваецца ўзаемнае блакаванне цынгеля і шаптала.
Прыцэл микраметрычны, з рэгулёўкай цаліка па гарызанталі і вертыкалі, надзейна змантаваны на нерухомай стойцы. З-за таго што цалік не размешчаны на засауке, пісталет мае высокую дакладнасць (для свайго класу).
Пісталет можа камплектавацца дульным кампенсатарам, дадатковымі грузікамі для змены балансавання і артапедычным прыстасаваннем да дзяржальні.канструктарска-даследчае бюро спартовай і паляўнічай зброі
Для навучання стральбе выкарыстоўваецца па цяперашні час.
Варыянты і мадэрнізацыі
-
МЦ 1 - першы варыянт пісталета (1948 г.);
-
МЦМ;
-
МЦУ - пісталет для хуткаснай стральбы;
-
МЦМ-Да «Марго» - кампактная версія пад патрон .22 LR са скарочаным да 98 мм ствалом, распрацаваная ў 1990 годзе В.А. Ярыгіным. У 1992 годзе пачалася іх серыйная вытворчасць на экспарт;
-
«Дрэль» - мадыфікацыя «Марго» пад патрон 5,45х18 мм са скарочаным да 78 мм ствалом;
-
«Супер-дрэль» М 2 - мадыфікацыя пісталета «Дрэль»;
-
MP-449 - экспартны варыянт пад патрон .25 ACP;
-
ІЖ-77 (індэкс 6П36) - газавы пісталет, выпускаўся з 1993 года] у дзвюх мадыфікацыях - пад 7,6-мм газавы патрон ТК-024 і пад 8х20 мм газавы патрон;