Чацвер, 25.04.2024, 20:07
Вітаем вас Госць | RSS

Zbroinik

Кактэйль Молатава


Кактэйль Молатава — агульная назва найпростых вадкасных запальных бомбаў. Дзякуючы лёгкасці выраба кактэйль Молатава з'яўляецца распаўсюджанай зброяй партызанскай і вулічнай вайны. Вытворчасць, продаж і заклікі да распаўсюджвання ў шматлікіх краінах забароненыя. Складаецца з бутэлькі-бомбы запоўненнай гаручай сумесьсю. У гарлавіну бутэлькі ўтыкаецца кавалак анучкі ці іншай тканіны. Перад непасрэдным прымяненьнем трэба змачыць анучку гаручай сумесьсю, падпаліць анучу, і прыцэлішыўся кінуць бутэльку.


Паходжаньне назвы

Сама назва «Кактэйль Молатава» пайшла ад імя старшыні Саўнаркама і міністра замежных спраў СССР У. М. Молатава. Існуе некалькі вэрсій аб часе з'яўленні гэтай назвы:

  • Паводле фінскай, храналагічна больш ранняй версіі, тэрмін з'явіўся падчас савецка-фінскай вайны. У разгар вайны Хельсінкі падвяргаўся сталым бамбаваньням савецкай авіяцыі. Паміж тым Молатаў у адным з сваіх радыёвыступаў заявіў, што Савецкі Саюз ажыццяўляе не бамбаванне Фінляндыі, а хутчэй дастаўляе харч галадаючым фінам. Фіны неадкладна сталі зваць савецкую авіяцыйную бомбу РРАБ-3 «хлебны кошык Молатава», а касетныя бомбы — «хлебницами Молатава». Бомба была даўжынёй 2,25 метра і дыяметрам 0,9 метра, утрымоўвала 60 маленькіх запальных бомбчкаў. За рахунак хваставога апярэння бомба круцілася пры падзеньні, цэнтрабежнай сілай раскідваючы малыя бомбы. Са свайго боку, фінскае войска стала па аналогіі зваць свае бутэлькі з запальнай сумесьсю (да гэтага «polttopullo», або даслоўна «падпаленая бутэлька») «кактэйлем Молатава». Першапачаткова назва ужывалася толькі да падпаленай сумесі непасрэдна, але хутка назва замацавалася за вырабам з бутэлькі з гаручай сумесьсю. Акрамя «кактэйлю», Молатаў удастоіўся згадвання ў паўпрыстойнай фінскай песьне часоў вайны.
  • Паводле іншай версіі (СССР), назва была дадзена бутэлькам з самазагаральнай вадкасцю «КС» або «БГС». 7 ліпеня 1941 г. Дзяржаўным Камітэтам Абароны было выдадзена пастанова «Аб процітанкавых запальных гранатах (бутэльках)», якое абавязала Наркамхарчпрам арганізаваць з 10 ліпеня 1941 г. падрыхтоўку літровых шкляных бутэлек вогнесумесьсю па вызначанай рэцэптуры (за подпісам Молатава).
  • Існуе альтэрнатыўнае меркаванне аб гісторыі назвы, паводле якога «кактэйль Молатава» першапачаткова зваўся «кактэйль для Молатава». З цягам часу, а таксама, магчыма, з прычыны скажэньняў пры перакладзе з адной мовы на іншую назва трансфармавалася і ператварылася проста ў «кактэйль Молатава»

Ужываньне

Перад ужываньнем бомбы корак, звычайна з укладзенай анучынай, змочваецца гаручым рэчывам, падпальваецца і бомба-бутэлька кідаецца ў цэль. Пры трапленьні ў цэль шкляная бутэлька разбіваецца, гаручая сумесь разліваецца па паверхні цэлі і запальваецца ад падпаленага корка. Асноўная прычына несрабатываньня самаробных кактэйляў Молатава — занадта вялікая колькасць гаручай сумесі ў бутэльцы. Поўная бутэлька не загараецца хутка пасля ўдару, бо, напрыклад, бензін сам па сабе не выбухае — выбухаюць яго пары, а ў поўнай бутэльцы няма месца для назапашвання пароў бензіну. Аптымальнае запаўненне бутэлькі — ад 1/2 да 2/3. Аднак бутэлькі з запальнай сумессю фабрычнага выраба могуць напаўняцца цалкам: у іх выкарыстоўваюцца адмысловыя тыпы гаручых сумесяў.


Кактэйлі Молатава ўжываюцца галоўным чынам супраць бронетэхнікі. Пры кідку галоўнай мэтай з'яўляецца трапленне вадкасці ў маторнае аддзяленне. Сучасныя танкі часцяком забяспечваюцца адмысловымі сродкамі абароны ад іх, але ж яны незаўсёды дапамагаюць. Кактэйль Молатава лічыцца зброяй бедных з-за яго прастаты і таннасьці. Яго выкарыстаньне спалучана з рызыкай для жыцця з-за неабходнасці падабрацца да мэты на адлегласць кідку.

Жаўнер фінскай арміі з Кактэйлям Молатава

Па стане на 2010 год прамыслова не вырабляецца ні ў адной краіне міру з-за укамплектаванасьці войскаў значна больш эффектиными процітанкавымі гранатамі і гранатамётамі.

Форма ўвахода
Пошук
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПнАўСрЧцПтСбНя
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архиў запісяў
Наша апытванне
Оцените мой сайт
Всего ответов: 5
Міні-чат
200
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцёў: 1
Дзікіх ваяроў: 0
Узрост сайту: