Калібр: 9x19mm
Даўжыня (прыклад складзены/раскладзены): 188 мм
Ствол: 114 мм
Вага без патронаў: 0,62 кг
Вага з патронамі: 0,87 кг
Прыцэльная дальнасць:
Темп стральбы:
Дульная хуткасць кулі:
Баяпітанне: набойнік на 17 (стандартны), 19 ці 33 патрона
Механизм: аддача ствала з кароткім ходам
Агонь:
Рэсурс: 300 - 350 тыс.стрэлаў
Вытворца:
Канструктар: Гастан Глок
Гады вытворчасці: з 1982 года
Усяго выраблена:
Glock 17 (Глок-17,Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраення, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, дзякуючы чаму пазней ён быў прыняты на ўзбраенні войска Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» набылі шырокую вядомасць дзякуючы сваім баявым якасцям і распаўсюджанасці ў якасці зброі герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджванне па ўсім міры. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаныя пад розныя патроны ((9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Асаблівасцю канструкцыі пісталета з'яўляецца адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога гапліка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка ажыццяўляецца за секунды.
Пісталет «Глок-17» з'яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасці несумнеўных вартасцяў «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і атрымаў такое шырокае распаўсюджванне.
http://zbroinik.do.am/publ/dlja_mvd_rf_zakupleno_400_komplektov_pistoletov_glock_17/1-1-0-1